Загадчыца крамы Duty Free у Гродзенскай вобласці падазраецца ў прысваенні 15 тысяч еўра, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Злачынную схему, па інфармацыі міліцыі, стварылі з дапамогай дысконтнай сістэмы, якую ўвялі ў краме ў 2014 годзе. Калі ў кліента не было дысконтнай карты, то прадавец браў картку, аформленую на выдуманага чалавека, і непрыкметна праводзіў праз тэрмінал. Пасля чаго пакупніку давалі рэшту без зніжкі, а розніца затым канфіскоўвалася з касы. У канцы працоўнага дня «чорная» выручка перадавалася загадчыцы крамы.

Паводле папярэдніх падлікаў, сума даходу вар'іравалася ад 15 да 20 еўра ў дзень. За чатыры гады загадчыца атрымала 15 тысяч еўра, распавялі ва УУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0