У Мінску вынеслі прысуд 22-гадоваму мінчуку за жорсткае забойства дзяўчыны і замах на яшчэ адну, паведамілі ў Мінскім гарадскім судзе. Яго прысудзілі да 22 гадоў турмы.

У верасні 2017-га на тэрыторыі школы ў Маскоўскім раёне падчас распіцця алкаголю хлопец пасварыўся з дзяўчатамі. Мужчына параніў нажом абедзвюх, 27-гадовая дзяўчына памерла на месцы, а яе параненая 28-гадовая сяброўка збегла і выжыла.

Суд вызначыў, што ахвяра забойства атрымала не менш за 93 удары колюча-рэжучымі прадметамі.

Фото: пресс-служба Госкомитета судебных экспертиз

22-гадовага мінчука прысудзілі да 22 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён таксама абавязаны заплаціць маральную кампенсацыю сваякам дзяўчыны, што памерла, у памеры 200 тысяч рублёў і яшчэ 20 тысяч — дзяўчыне, што выжыла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0