1 жніўня паблізу вёскі Марозава Аршанскага раёна 29-гадовы кіроўца «Газелі», вырашыў развярнуцца. Падчас развароту, паведамляе сайт МУС, аўто сутыкнулася з «Таётай», якая рухалася ў тым самым кірунку. За стырном «Таёты» быў жыхар Бабруйска. Пасля сутыкнення машыны загарэліся. Пасажырка «Газелі» загінула, другі пасажыр і кіроўца трапілі ў бальніцу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна