Баскетбалісты юніёрскай зборнай Беларусі (U-18) выйшлі ў чвэрцьфінал чэмпіянаце Еўропы (дывізіён 2) у македонскім Скоп'е, паведамляе БелТА.
У заключным паядынку папярэдняй групы А падапечныя Аляксандра Падзярачава сустракаліся з румынскімі аднагодкамі і ўпэўнена перамаглі з лікам 97:69.
Раней беларускія баскетбалісты перамаглі каманды Швейцарыі - 89:63, Нарвегіі - 85:79 і Польшчы - 82:74, але саступілі Партугаліі - 64:70.
У чвэрцьфінале 3 жніўня яны сустрэнуцца з эстонцамі і ў выпадку поспеху згуляюць у паўфінале з пераможцам матчу Нідэрланды - Швецыя.
Астатнія пары 1/4 фіналу: Партугалія - Бельгія, Славенія - Чэхія.
Паўфіналы адбудуцца 4 жніўня, фінал і матч за 3-е месца пройдуць 5 жніўня. У элітны дывізіён юніёрскага баскетбольнага першынства Старога Свету выйдуць тры прызёры спаборніцтваў у македонскай сталіцы.