У вёсцы Налібакі Стаўбцоўскага раёна дзіця трапіла пад колы матацыкла. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Аварыя адбылася 1 жніўня, каля 17.00. Паводле папярэдняй інфармацыі, 19-гадовая жыхарка Дзяржынска, кіруючы матацыклам «Мінск», ехала па вуліцы Ліпеньскай і збіла 5-гадовага хлопчыка, які раптоўна выбег з двара.

У выніку наезду дзіця атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці і было шпіталізавана ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0