Прэзідэнт Чылі падпісаў указ, які паскарае працэс разгляду законапраекта аб перайменаванні вострава Пасхі. Цяпер ён будзе называцца Рапа-Нуі - Востраў Пасхі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Па словах прэзідэнта, такім чынам назва выспы будзе «адлюстроўваць яго тысячагадовую гісторыю і дзівосныя традыцыі». Заява была прымеркаваная да ўступлення ў сілу новых правілаў наведвання вострава, скіраваных на абарону далікатнай мясцовай экасістэмы. Згодна з жорсткімі нормамі, турысты змогуць знаходзіцца на яго тэрыторыі не больш за 30 дзён.

Востраў Пасхі са славутымі каменнымі статуямі, знаходзіцца ў Ціхім акіяне за 3,7 тыс. км ад берага кантынентальнай часткі Чылі. Востравам Пасхі яго назваў галандскі мараплавец Якаб Рагевен, які адкрыў яго на Вялікдзень 1722 года, тубыльцы ж называлі Рапа-Нуі. У 1995 годзе створаны на тэрыторыі вострава нацыянальны парк быў унесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0