У Калінкавічах ратавальнікі дапамаглі 16-гадоваму хлопцу зняць з пальца пярсцёнак, паведамілі БелТА у Гомельскім абласным упраўленні МНС.

Ратавальнікі Гомельскага гарнізона 1 жніўня двойчы выязджалі па паведамленнях, звязаным з аказаннем дапамогі ў зняцці пярсцёнкаў з пальцаў. Другі такі выпадак адбыўся ў Нароўлі. Там дапамога спатрэбілася жанчыне 1967 года нараджэння.

У абодвух выпадках з-за ацёкаў пальцаў самастойныя спробы зняць пярсцёнкі былі беспаспяховымі. Дапамаглі толькі ратавальнікі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0