У сталіцы шукаюць 37-гадовую Юлію Локаць (Гурыновіч). Яна знікла 13 чэрвеня, і да гэтага часу не вярнулася дадому. 

Пра яе вышуку паведамляе пошукавы атрад «Анёл».

Жанчына жыве ў Мінску па вуліцы Гамарніка, 25. Яшчэ 13 чэрвеня яна сышла ў невядомым накірунку. Мінчанка пакутуе на эпілепсію, ёй трэба пастаянна прымаць лекі.

Прыкметы: рост 160 см, хударлявага целаскладу, вочы зялёныя, валасы рудыя. Можа насіць акуляры для зроку; была апранутая па сезоне.

Усіх, хто мае інфармацыю аб зніклай, просяць паведаміць па тэлефонах ПСО «Анёл»: 7733, +375 33 6666-856, +375 33 6666-033 альбо 102.

Вы можаце самі дапамагчы ў пошуку чалавека, калі надрукуеце арыенціроўку ад пошукавага атрада «Анёл» і размесціце ў грамадскіх месцах. Ці ж зробіце перавод на карысць атрада — грошы пойдуць у тым ліку на друк аб'яваў, якія валанцёры пашыраюць на вуліцах. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0