Мікіта Бадзякоўскі на турніры ў Чэджу. Фота: Дэні Максвел, pokernews.com

Мікіта Бадзякоўскі на турніры ў Чэджу. Фота: Дэні Максвел, pokernews.com

Мікіта Бадзякоўскі стаў пераможцам турніру HK$2000000 Main Event, які праходзіў у межах серыі Triton Super High Roller Series у паўднёвакарэйскім горадзе Чэджу, паведамляе belmir.by. Прызавыя беларускага гульца ў выніку склалі 41 250 000 ганконскіх даляраў, што ў пераліку роўна прыкладна 5 215 000 амерыканскіх даляраў.

Дадзены выйгрыш — самы буйны не толькі ў кар'еры самога Мікіты, але і ў цэлым за ўсю гісторыю выступлення беларускіх пакерыстаў на «жывых» турнірах. А сукупныя прызавыя нашага суайчынніка ў «жывых» турнірах ужо перавалілі за 16 млн даляраў.

Уручэнне сімвалічнага чэка пераможцу. Фота: Дэні Максвел, pokernews.com

Уручэнне сімвалічнага чэка пераможцу. Фота: Дэні Максвел, pokernews.com

Трэба дадаць, што інфармацыя аб выйгрышах гульцоў у покер не адлюстроўвае іх рэальны асабісты грашовы баланс. Па-першае, нават з атрыманай у выніку сумы заўсёды варта адняць грошы зробленага гульцом уступнага ўнёску.

Па-другое, нярэдкія выпадкі, калі крыніцай сродкаў унёску з'яўляюцца інвестары, таму гульцу дастаецца толькі частка прызавых. Па-трэцяе, на кожны выйгрыш прыпадае шэраг пройгрышаў, якія застаюцца «за кадрам», але гулец пры гэтым пазбаўляецца сумы ўнёску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0