Маскву раздражняюць некаторыя дзеянні новых уладаў Арменіі ў дачыненні да былых кіраўнікоў краіны. Пра гэта заявіў «Коммерсант» са спасылкай на крыніцу ў расійскіх дзяржаўных структурах.

У прыватнасці, Крэмль не задаволены тым, што да адказнасці прыцягваюць генеральнага сакратара Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) Юрыя Хачатурава, які раней кіраваў ерэванскім гарнізонам. На думку Масквы, гэта «сур'ёзны ўдар па іміджы вайсковага блока».

У размове з «Коммерсантом» топ-менеджары двух расійскіх банкаў заявілі, што пагадненне аб выдачы Ерэвану крэдыту на 100 мільёнаў даляраў і пастаўках стралковай зброі, «Іскандэраў-Э», знішчальнікаў Су-30СМ «пад вялікім пытаннем».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0