Адпаведны пункт унесены ў катэхізіс Рымска-каталіцкай царквы, зараз гэта яе афіцыйная пазіцыя, паведамляецца на сайце Святога Пасада.
У катэхізісе прапісалі словы пантыфіка пра тое, што смяротнае пакаранне непрымальнае, бо ўшчамляе недатыкальнасць і годнасць чалавека. Каталіцкая царква таксама абавязалася змагацца за адмену смяротнага пакарання па ўсім свеце.
Змену прыняла Кангрэгацыя дактрыны веры — орган, адказны за абнародаванне каталіцкай дактрыны.
Навіны могуць выклікаць хвалю незадаволенасці ў тых краінах, дзе многія каталікі з'яўляюцца прыхільнікамі смяротнага пакарання (напрыклад, у ЗША).