Для здзяйснення тэракта, які нібыта планавалі дэпутат Вярхоўнай Рады Надзея Саўчанка і Уладзімір Рубан, патрабавалася да 20 чалавек. Пра гэта падчас брыфінгу паведаміў дырэктар Кіеўскага навукова-даследчага інстытута судовых экспертыз Аляксандр Рувін.
Эксперт дадаў, што непасрэдна наносіць удары з 4 мінамётаў, якія знайшлі ў Рубана, маглі да 10 чалавек.
Паводле яго слоў, нібыта запланаваныя 44-46 стрэлаў можна было ажыццявіць за 15 хвілін максімум.
Мінімальная далёкасць гэтых мінамётаў — 460 метраў, максімальная — 7 кіламетраў.
Паводле падлікаў экспертаў, «тэракт» мог прывесці да 10 тысяч пацярпелых.
Генпракурор Юрый Луцэнка падчас брыфінгу таксама паведаміў, што праваахоўнікі вывучаюць сувязі Саўчанка з кумам прэзідэнта Расіі Віктарам Мядзвядчуком.





