Матылёк, які лічыўся зніклым, стракатка травяная знойдзены ў рэспубліканскім біялагічным заказніку «Днепра-Сожскі» ў Лоеўскім раёне, паведамляе БелТА.
Гэты від лічыўся ў Беларусі зніклым. Апошняя згадка пра матылька датаваная 1902 годам — у кнізе Арнольда «Каталог насякомых Магілёўскай губерні».
Ва Усходняй Еўропе асноўным месцам пражывання гэтага матылька з'яўляюцца Карпаты. Зафіксаваць матылька дырэктар заказніка змог у канцы ліпеня, хоць упершыню ён убачыў яго яшчэ летась.





