Футбалісты брэсцкага «Дынама» прабіліся ў 3-ці кваліфікацыйны раўнд Лігі Еўропы.

Каманда Дыега Марадоны прайгравала грэчаскаму «Атромітасу» амаль да самага фінальнага свістка, але на 5-й кампенсаванай хвіліне другога тайма Павел Няхайчык зраўняў лік — 1:1, —вывеўшы берасцейцаў у наступны этап.

У першай гульні ў Брэсце дынамаўцы выйгралі з мінімальнай перавагай 4:3. У наступным раўндзе каманда Шпілеўскага і Марадоны сустрэнецца з кіпрскім «Апалонам».

Мінскае «Дынама» ўжо выйшла ў 3-і раунд, двойчы адолеўшы славацкі клуб «Дунайска Стрэда» — 3:1 (у гасцях) і 4:1 (дома). Цяпер супернікам мінчукоў будзе расійскі «Зеніт» з Санкт-Пецярбурга.

Салігорскі «Шахцёр» прайграў у гасцях польскаму «Леху» з лікам 1:3 і вылецеў з турніру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0