У дзіцячых садках у бацькоў пачалі прасіць прынесці копіі пашпартоў. Кажуць, ствараецца адзіная база людзей, якія не былі заняты ў эканоміцы, так званых дармаедаў. Ва ўпраўленні адукацыі вобласці тлумачаць: патрабаваць дакумент або яго копію ніхто права не мае. Але база сапраўды ствараецца.

У галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама дапоўнілі інфармацыю, патлумачыўшы, што як такой базы даных яшчэ няма. Механізм, па якім даныя будуць трапляць у базу, яшчэ не наладжаны, таму працэс збору даных прыпынілі. У аддзеле дашкольнай адукацыі таксама адзначылі, што патрабаваць пашпарт або яго копію ў бацькоў адміністрацыя садкоў права не мае.

Ва ўпраўленні працы і сацыяльнай абароны растлумачылі, што база даных сапраўды ствараецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру