Прэзідэнт мадрыдскага «Рэала» Фларэнціна Перэс назваў умову, пры якой харвацкі паўабаронца Лука Модрыч можа пакінуць клуб.

«Сыход Модрыча магчымы ў тым выпадку, калі нехта заплаціць за яго 750 мільёнаў еўра», — заявіў Перэс. Так прэзідэнт «Рэала» адрэагаваў на чуткі пра тое, што лідар зборнай Харватыі можа пакінуць мадрыдскі клуб і далучыцца да міланскага «Інтэра».

Модрыч выступае за мадрыдскі «Рэал» з 2012 года.

На мінулым чэмпіянаце свету ў Расіі Модрыч у складзе зборнай Харватыі стаў срэбным прызёрам. Таксама хаўбек быў прызнаны найлепшым гульцом турніру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?