Фота AP/Tsvangirayi Mukwazhi

На першых за амаль 40 гадоў выбарах у Зімбабвэ, у якіх не браў удзел Роберт Мугабэ, перамог былы кіраўнік спецслужбаў Эмерсан Мнангагва. Апазіцыя адмовілася прызнаць абвешчаныя ЦВК вынікі, перадае РБК.

У Зімбабвэ абвясцілі папярэднія вынікі прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў, якія прайшлі ў панядзелак, 30 ліпеня. Галоўнымі супернікамі ў барацьбе за пасаду кіраўніка дзяржавы былі лідары партый «Афрыканскі нацыянальны саюз Зімбабвэ — Патрыятычны фронт» (ZANU-PF) і апазіцыйнага «Руху за дэмакратычныя перамены» (MDC) — Эмерсан Мнангагва і Нэльсан Чаміса. Мнангагва ў выніку атрымаў 50,8% галасоў, а Чаміса — 44,3%.

Нагадаем, што раней лідар апазіцыі Чаміса заявіў пра перамогу на прэзідэнцкіх выбарах. Яго падтрымліваў былы дыктатар краіны Роберт Мугабэ.

Абвяшчэнне вынікаў прэзідэнцкага галасавання некалькі разоў адкладалася. Апазіцыянеры звязалі такую затрымку са спробамі паўплываць на вынікі выбараў, у якіх, па перакананні Чамісы, ён атрымаў перамогу.

Адразу пасля абвяшчэння вынікаў выбараў апазіцыя заявіла, што адмаўляецца прызнаваць іх. Адначасова яе прадстаўнікі былі выдаленыя паліцыяй з ЦВК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0