У Віцебску ноччу 3 жніўня ў краме «Еўраопт» на праспекце Будаўнікоў адбыўся пажар, піша TUT.BY са спасылкай на МНС.
Фота: прэс-служба МНС
Ноччу ў 1.44 сістэма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі і перадачы паведамленняў аб надзвычайных сітуацыях «Маланка» выявіла пажар на першым паверсе крамы «Еўраопт» на праспекце Будаўнікоў, 15, у Віцебску.
Фота: прэс-служба МНС
У гэты час ахоўнік крамы пачынаў абход тэрыторыі, а на складзе знаходзіліся грузчык і прыёмшчык тавару. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, у гандлёвай зале было шмат дыму.
Па папярэдніх дадзеных, загарэўся адзін з халадзільнікаў.
У гандлёвым зале пашкоджаныя абсталяванне, тавар, сцены і столі. Пацярпелых няма. Прычыну ўзгарання вызначаюць.