Лёгкі самалёт Х-32 «Бекас» зваліўся ў ваду ў Салігорскім раёне, паведамілі БЕЛТА ў кампаніі «Авіяграта». Самалёт кампаніі днём 2 жніўня ля г.п.Красная Слабада выконваў авіяхімработы над сажалкамі рыбгаса. «Паводле папярэдняй інфармацыі, у вінт на досыць нізкай вышыні трапіла птушка, таму самалёт упаў. Пілот дзякуючы высокай кваліфікацыі хутка зарыентаваўся і атрымаў толькі драпіны», - распавялі ў кампаніі. Самалёт аператыўна дасталі з вады, у яго механічныя пашкоджанні. Авіяцыйны інцыдэнт расследуецца паводле працэдуры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру