18-гадовы хлопец паступіў у гродзенскую бальніцу ў цяжкім стане. Яго сябар ударыў нажом у жывот. Прычынай стала рэўнасць і жаданне адпомсціць.

Аказалася, што пацярпелы таемна сустракаўся з жонкай абвінавачанага. Апошні даведаўся пра гэта і вырашыў адпомсціць. Паклікаў суперніка на сустрэчу і ўдарыў нажом у жывот.

Прычым рыхтаваўся да гэтага: перад сустрэчай патэлефанаваў маці пацярпелага і паведаміў, што яе сын дадому не прыйдзе. Так яно, у выніку, і выйшла. Інцыдэнт адбыўся на лесвічнай пляцоўцы пад'езда, дзе пражывае ахвяра. Папярэдзіць сына жанчына не паспела, паведамляе гродзенская міліцыя.

У выніку пацярпеламу зрабілі аперацыю, яго жыццю нічога не пагражае. А вось падмануты муж пад вартай. Яго чакае суд за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання — гэта да 5 гадоў у калоніі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру