Віцебскай вобласці пара падымацца за кошт уласных рэсурсаў. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Мёрскі раён, паведамляе БЕЛТА.
«Давайце будзем зыходзіць з таго, што ёсць. Пара Віцебскай вобласці падымацца на ногі за кошт таго, што ў яе тут сканцэнтравана», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сеяць неабходна тыя культуры, якія даюць найбольшы ўраджай у існуючых умовах. «Тут кожны раён павінен вызначыцца, зыходзячы з кліматычных умоў, проста звычкі людзей, што сеяць», - дадаў Лукашэнка.
Асаблівую ўвагу ён звярнуў на развіццё жывёлагадоўчай галіны ў рэгіёне і забеспячэнне гаспадарак неабходным абсталяваннем. Аляксандр Лукашэнка прывёў у прыклад калгас «Радзіма» ў Бялыніцкім раёне (Магілёўская вобласць), дзе стварылі простыя, але максімальна спрыяльныя ўмовы для жывёлагадоўчай дзейнасці.





