У ноч на 3 жніўня 32-гадовы ўкраінец прыехаў у Брэст, дзе яго жонка-беларуска нарадзіла дзіця. А ўжо раніцай маладога бацьку затрымаў АМАП.

Мужчына пачаў адзначаць нараджэнне дзіцяці адразу пасля прыезду. Адзначаў весела: напіўся і пачаў крычаць, біць шыбы. Невядома навошта адкрыў газавыя канфоркі.

На месца прыехала служба газу, хуткая, міліцыя. Тады мужчына сігануў з вакна. Яго затрымалі амапаўцы.

Мясцовае выданне zarya.by паведамляе, што мужчына працягваў шумець і пасля затрымання, адмовіўся ад медыцынскай экспертызы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?