Канстытуцыйны суд Германіі пакінуў без задавальнення апеляцыю 89-гадовай правай экстрэмісткі Урсулы Хавербек, якую асудзілі за адмаўленне Халакосту, паведамляе DW.

У рашэнні суда адзначаецца, што адмаўленне масавых забойстваў у часы нацыянал-сацыялізму, а таксама распаўсюджванне лжывых і фальшывых сцверджанняў не падпадае пад асноватворнае права на свабоду меркаванняў.

Урсулу Хавербек, якую вылучылі вядучым кандыдатам ад партыі «Правыя» для ўдзелу ў выбарах у Еўрапарламент у 2019 годзе, прысудзілі да 2,5 гадоў пазбаўлення волі за адмаўленне Халакосту. Яна сцвярджала, што Асвенцім быў звычайным працоўным лагерам, а не лагерам знішчэння.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна