Адбылося абнаўленне картаграфічнага сервісу Google Maps. Зямля пры дастатковым аддаленні і пры праглядзе ў дэсктопнай версіі браўзара становіцца шарападобнай, а не застаецца плоскай, як раней.

Для таго, каб разгледзець планету цалкам, трэба доўга памяншаць маштаб на Google Maps. Пасля гэтага глобус можна круціць і набліжаць як хочаце. Новая функцыя даступная ў асноўных інтэрнэт-браўзарах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру