Следчыя завяршылі расследаванне рэзананснага забойства ў Кобрыне маладой жанчыны і замаху на забойства яе мужа, паведамляе УСК па Брэсцкай вобласці.

Татуіроўкі абвінавачанага.

Абвінавачаным па справе праходзіць 19-гадовы жыхар Пінска. Увечары 11 лютага на адной з вуліц райцэнтра ён напаў з нажом на сямейную пару, нанёс 31-гадовай жанчыне і яе 39-гадоваму мужу ўдары нажом па розных частках цела. Жанчына памерла ў рэанімацыйным аддзяленні бальніцы. Пазней высветлілі, што яна была цяжарная. Мужчына атрымаў медыцынскую дапамогу і выжыў. Абвінавачаны са сваімі ахвярамі да гэтага не быў знаёмым.

Падчас папярэдняга расследавання высветлілася, што фігурант ў сацыяльных сетках актыўна займаўся прапагандай экстрэмісцкіх дзеянняў і нацыяналістычнай ідэалогіі, прапаведаваў нацыянальную і рэлігійную варожасці.

Акрамя таго, супрацоўнікі знайшлі яшчэ адну пацярпелую ад яго дзеянняў. У пачатку снежня 2017 года ў дызель-цягніку Брэст-Лунінец ён здзейсніў хуліганскія дзеянні ў дачыненні да дзяўчыны 1999 года нараджэння і яе брата.

Следства кваліфікавала дзеянні абвінавачанага па ч.1 арт.130 (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розні), ч.2 ст.343 (выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў), ч.1 арт.339 (хуліганства), п.п.6 і 14 ч.2 арт.139 (забойства), ч.1 арт.14 і п.п.1 і 14 ч.2 арт.139 (замах на забойства) КК.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру