У Беларусі ўдасканаляць сістэму дзяржаўных закупак медыцынскай тэхнікі, вырабаў медыцынскага прызначэння і лекавых сродкаў. Гэта пытанне абмяркоўвалася ў Міністэрстве аховы здароўя, паведамляе БелТА са спасылкай на ведамасную газету «Медыцынскі веснік».
Гаворка ідзе пра ўзмацненне дэцэнтралізацыі закупак. Абласным, гарадскім і раённым выканкамам, арганізацыям аховы здароўя дадуць паўнамоцтвы самастойна праводзіць закупкі пры строгім кантролі за ўсімі этапамі працэдуры. Планаванне выдаткаў на медыцынскую тэхніку, медыкаменты, вырабы медыцынскага прызначэння павінна завяршыцца да 1 верасня, каб арганізацыі аховы здароўя атрымалі фінансаванне пад гэтыя закупкі.
На ўзроўні арганізацыі аховы здароўя можна закупляць медыцынскую тэхніку, вырабы медыцынскага прызначэння, запчасткі коштам да 49 тысяч рублёў.
Дарагое абсталяванне і запчасткі будуць закупляць цэнтралізавана, каб знізіць іх кошт. Што датычыцца рамонту абсталявання, арганізацыі аховы здароўя будуць самастойна кантраляваць працаздольнасць тэхнікі.





