Згодна з існуючымі правіламі, фізічныя асобы рэгіструюць свой транспартны сродак па месцы прапіскі (рэгістрацыі). У сітуацыі, калі будучы ўласнік аўто часова знаходзіцца за межамі нашай краіны, прайсці рэгістрацыю можна па месцы жыхарства мужа/жонкі або блізкага сваяка з іх пісьмовай згоды.

Аўтамібіль можа быць зарэгістраваны толькі на аднаго будучага ўласніка.

Паставіць транспартны сродак на ўлік неабходна цягам 10 дзён з моманту:

  • яго набыцця, калі гэты транспартны сродак не падлягае мытнаму афармленню;
  • яго мытнага афармлення, вынікі якога дапускаюць эксплуатацыю аўто на тэрыторыі Беларусі ў адпаведнасці з мытным заканадаўствам, калі гэты транспартны сродак падлягае такому афармленню ў адпаведнасці з мытным заканадаўствам;
  • уступлення ў сілу рашэння кампетэнтнага органа аб прызнанні права ўласнасці на транспартны сродак.

Дакументы для рэгістрацыі аўтамабіля:

  • Заява аб рэгістрацыі ТС (у трох экзэмплярах);
  • Пашпарт або іншы дакумент, які засведчвае асобу ўладальніка аўто;
  • Дакументы, што пацвярджаюць набыццё аўто (дагавор куплі-продажу або рахунак-даведка);
  • Тэхпашпарт на аўтамабіль;
  • Страхавы поліс;
  • Квіток аб аплаце дзяржпошліны;
  • У выпадку пераафармлення аўтамабіля дадаткова спатрэбяцца рэгістрацыйныя нумарныя знакі, якія падлягаюць замене.

 

Для тых, хто ставіць аўто на ўлік у Мінску. Час працы рэгістрацыйна-экзаменацыйных аддзелаў (РЭА) ДАІ можна ўдакладніць у гарадскім УУС Мінска або па спасылцы avspravka.by. Зарэгістраваць дагаворы куплі-продажу, абмену, дарэння можна ва ўсіх РЭА (калі аўтамабіль зняты з уліку). Зняць аўтамабіль з уліку магчыма на Ціміразева, 114. Зарэгістраваць аўто зарэгістраваным у Мінскай вобласці можна ў РЭА Барысаўскага, Маладзечанскага, Стаўбцоўскага, Салігорскага і Слуцкага раёнаў.

 

Агульны кошт рэгістрацыі транспартнага сродка разлічваецца як сума коштаў кожнай паслугі.

Па стане на кастрычнік 2018 года зарэгістраваць аўтамабіль каштуе 3,09 базавай велічыні (кошт рэгістрацыйных знакаў — 2 БВ, атрыманне пасведчання аб рэгістрацыі — 1 БВ, сертыфіката — 0,05 БВ, аплата камп’ютарных паслуг — 0,04 БВ) — 75,71.

Рэгістрацыя аўтапрычэпаў і матацыклаў абыдзецца ў 2,09 базавай велічыні (кошт рэгістрацыйных знакаў — 1 БВ, атрыманне пасведчання аб рэгістрацыі — 1 БВ, сертыфіката — 0,05 БВ, аплата камп’ютарных паслуг — 0,04 БВ) — 51,21.

Замяніць пасведчанне аб рэгістрацыі ўладальнікам легкавых аўтамабіляў, прычэпаў і матацыклаў будзе каштаваць 1,09 базавай велічыні (пасведчанне — 1 БВ, выдача сертыфіката — 0,05 БВ і камп’ютарныя паслугі — 0,04 БВ) — 26,71.

 

Прыкладная працэдура рэгістрацыі аўто:

  1. Запаўненне заявы;
  2. Зверка нумароў на пляцоўцы каля ДАІ;
  3. Здача неабходных дакументаў і аплата дзяржпошліны;
  4. Атрыманне пасведчання і рэгістрацыйных знакаў.

 

Што трэба ведаць, калі вы пераафармляеце аўтамабіль

Месца зняцця і пастаноўкі на ўлік аўто не супадаюць. Спачатку машына павінна быць знята з уліку. На аўтамабіль выдадуць транзітныя нумары, на якіх вы і даедзеце да РЭА ДАІ па месцы сваёй рэгістрацыі.

Вы перадумалі набываць аўто ўжо з транзітнымі нумарамі. Паставіць на ўлік такі транспартны сродак усё ж прыйдзецца, інакш не атрымаецца яго прадаць.

Нумарныя знакі. Перааформіць аўто без змены нумароў атрымаецца ў выпадку, калі нумарныя знакі новага ўзору. Пры гэтым месца жыхарства не павінна мяняцца (аўто з мінскімі нумарамі набывае жыхар сталіцы). Уладальнікам старых, «чырвоных», нумароў прыйдзецца даплаціць за новы тэхпашпарт і нумарныя знакі. Пераафармляць нумар неабходна з тымі ж дакументамі, якія патрэбны падчас змянення. Жадаючыя мець нумары «пад амерыканцаў» павінны пра гэта паведаміць падчас падачы дакументаў на рэгістрацыю аўто.

 

І яшчэ некалькі важных момантаў

  1. Працэдура рэгістрацыі пройдзе хутчэй, калі вы прыедзеце ў РЭА з ужо запоўненай заявай і аплачанай дзяржпошлінай.
  2. Пры зняцці аўто з уліку па даверанасці НЕ аддавайце арыгінал дакумента — вам яго не вернуць, таму зрабіце копію.
  3. Пасля зняцця аўтамабіля з уліку і да моманту яго продажу дазваляецца тры месяцы ўдзельнічаць у дарожна-транспартным руху. У выпадку, калі тэрмін выйшаў, а аўтамабіль яшчэ не прададзены, траспартны сродак неабходна паўторна зарэгістраваць на агульных падставах. 

Хуткай вам рэгістрацыі свайго аўтамабіля!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?