Каля 50 тысяч чалавек сабралася пад Мінскам на аэрадроме Баравая на музычны фестываль «Рок за Баброў».
У сваім выступе Сяргей Міхалок ушанаваў памяць Аляксандра Кулінковіча і выканаў песню «Заапарк» Ягора Летава.
Падчас выканання «Воінаў свету» людзі ўзнялі нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі.
Гэта ўжо 11-ы фестываль «Рок за баброў». Колькасць наведнікаў, як паведамлялі арганізатары, вырасла проці мінулага года ўдвая.





