Капітана сухагруза BBC Lagos, які пасадзіў яго на мель ля берагоў Швецыі, затрымалі за кіраванне суднам у нецвярозым стане. Пры даглядзе ў марака выявілі расійскі пашпарт, паведамляе ТАСС.

Колькасць алкаголю ў крыві капітана — 2,5 праміле. Гэта вельмі вялікі паказчык, які азначае, што парушальніку можа пагражаць турэмнае зняволенне.

130-метровае грузавое судна BBC Lagos везла 5 тысяч тон пшаніцы. Яно села на мель у пятніцу, 3 жніўня, каля горада Хельсінгборг на заходнім узбярэжжы Швецыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0