У Брэсце 4 жніўня ў вяслярным канале патанула пяцігадовае дзіця, паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.

На пляжы каля Вяслярнага канала ў Брэсце мясцовыя жыхары звярнуліся да ратавальнікаў з просьбай знайсці іх малалетняга сына. Прыкладна ў гэты ж час цела дзіцяці дастаў з вады адзін з адпачывальнікаў.

Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі правяла рэанімацыйныя мерапрыемствы, але дзіця выратаваць не змаглі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна