Ад прадстаўнікоў Беларускай асацыяцыі журналістаў The Washington Post даведалася, што беларускія ўлады даюць вялізныя штрафы некаторым медыя, якія не кантралююцца ўрадам. У прыватнасці, галоўны ўдар па штрафах прыпадае на тэлеканал «Белсат».
Тэлеканал знаходзіцца ў цяжкім становішчы, і ў яго няма іншага выбару акрамя таго, як плаціць штрафы і працягваць працаваць без акрэдытацыі, а акрэдытацыю ў сваю чаргу адмаўляецца выдаваць беларускі МЗС, які не адрэагаваў на неаднаразовыя просьбы The Washington Post аб прадстаўленні каментароў.
Таксама газета напісала пра ціск на незалежныя беларускія медыя з боку спецслужбаў. Сюды ўваходзяць спробы ўплыву на рэдакцыйную палітыку выданняў, запалохванні журналістаў, праслухоўка рэдакцый і багата чаго яшчэ.
Асобную ўвагу The Washington Post надала справе Дзмітрыя Галко. Газета цытуе словы журналіста, які кажа, што прысуд быў пакараннем за яго журналісцкую дзейнасць.





