Раніцай 5 жніўня ў Маскву даставілі целы расіян Архана Джэмаля, Аляксандра Растаргуева і Кірыла Радчанкі, забітых у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы. Паводле інфармацыі блізкага сябра Архана Джэмаля, журналіста Максіма Шаўчэнкі, пасведчанне аб смерці Джэмаля страцілі пры перавозцы цела, і сваякі не могуць пахаваць яго.

Целы расіян даставіў з ЦАР самалёт авіякампаніі Air France. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта Расіі, целы накіруюць на судова-медыцынскую экспертызу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?