Каля 100 чалавек загінулі ў выніку моцнага землятрусу на інданэзійскім востраве Ламбок. Дзясяткі чалавек пацярпелі, у асноўным на поўначы выспы, піша bbc.com.
Экстранныя службы не выключаюць, што колькасць ахвяр можа вырасці.
Землятрус магнітудай 7 выклікала разбурэнне будынкаў і перабоі ў электразабеспячэнні, ён адчуваўся і на суседнім Балі.
Дакладных звестак аб асобах загінуўшых няма. Тыдзень таму ў выніку іншага землятрусу на востраве загінулі не менш за 16 чалавек.
Ламбок карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод турыстаў дзякуючы добрым пляжам і пешым маршрутам. Геалагічная служба ЗША паведаміла, што эпіцэнтр апошняга землятрусу знаходзіўся недалёка ад паўночнага ўзбярэжжа Ламбока на глыбіні 10 км.
Улады Інданэзіі ўжо эвакуявалі 200 турыстаў з архіпелага Гілі, што знаходзіцца побач. Яшчэ 700 чалавек чакаюць эвакуацыі.





