У нядзелю, 5 жніўня ў Брукліне адбыўся 5-ы штогадовы Міжнародны Дзень сяброўства - фестываль, у якім бяруць удзел 195 краін-чальцоў ААН.
У рамках мерапрыемства адбыўся «Парад адзінства» - прадстаўнікі розных нацый прайшлі са сцягамі 195 краін па вуліцы Фултан да будынку Бруклінскага муніцыпалітэту, насупраць якога былі ўсталяваныя павільёны розных краін.
У павільёне, які выставіла афіцыйнае беларускае прадстаўніцтва пад чырвона-зялёным сцягам, можна было пабачыць сувеніры з саломкі, пачаставацца беларускім квасам, печывам і цукеркамі.
Парафіяне Сабору БАПЦ Кірылы Тураўскага прыйшлі на гэта мерапрыемства з бел-чырвона-белымі сцягамі.





