Міліцыя знайшла мужчыну, які збіў работнікаў Döner King на Зыбіцкай з-за таго, што тыя адмовілі даць яму прадэгуставаць каву, піша ГУУС Мінгарвыканкама.

18 ліпеня каля 12-й ён зайшоў у Döner King і папрасіў зрабіць яму кавы, але з папярэдняй дэгустацыяй. Так ён хацеў праверыць, ці варта яму браць тут каву. Яму адмовілі, пасля чаго мужчына стаў біць работнікаў установы, а потым пайшоў з кавярні.

Нападнікам быў часова непрацуючы раней несудзімы 35-гадовы жыхар сталіцы. Супрацоўнікам міліцыі мужчына патлумачыў, што збіў работнікаў з-за таго, што за некалькі дзён да таго яму тут прадалі няякасны тавар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0