Украіна збіраецца спыніць пасажырскія чыгуначныя зносіны з Расіяй, заявіў міністр інфраструктуры Украіны Уладзімір Амялян.

«Мы хочам, каб гэтае рашэнне прымалася ў комплексе мер па сітуацыі ў Азоўскім моры і акупацыяй Крыма і часткі ўсходніх абласцей», — адзначыў Амялян.

Раней расійскае выданне «Коммерсант» са спасылкай на свае крыніцы ва ўрадзе Украіны паведамляла, што ў найбліжэйшы час Украіна нібыта рыхтуецца спыніць чыгуначныя пасажырскія зносіны з Расіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?