У Нёмане за выходныя знайшлі целы двух тапельцаў, паведамляе БелТА.
У суботу цела мужчыны знайшлі ля чыгуначнага моста ў Гродне. У вадзе яно знаходзілася досыць шмат часу. Асобу чалавека высвятляюць.
У нядзелю, 5 жніўня, непадалёк вёскі Міхайлаўка патануў чалавек. Вадалазы Асвода паднялі з вады цела 45-гадовага жыхара Скідаля. Яшчэ адзін мужчына патануў на рацэ Вілія ў Смаргонскім раёне. З пачатку года ў Гродзенскай вобласці вада забрала жыцці 40 чалавек, пяцёра з іх — дзеці.