Чужы кашалёк скраў магілёвец у краме аўтазаправачнай станцыі ў 51-гадовага мужчыны.

У яго выкралі кашалёк з 400 рублямі і 2 банкаўскімі картамі на суму 900 рублёў, які ён пакінуў на прылаўку. Дарагі партманэт мужчына на некалькі хвілін пакінуў у краме, а калі вярнуўся назад, ён ужо знік.

Чужая маёмасць зацікавіла 29-гадовага беспрацоўнага магілёўца. Ён зайшоў у краму пасля мужчыны, і калі той адышоў, забраў сабе яго кашалёк з грашыма і хутка сышоў.

Выкрадзенае канфіскавалі. Вырашаецца пытанне пра распачынанне крымінальнай справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?