Гаворка пра даволі спецыфічнае відэа на песню «Бацька Ў», што з’явілася на ютуб-канале грамадскай дзяячкі Аліны Нагорнай некалькі месяцаў таму. Аліна — аўтарка слоў, яна ж і спявае ў роліку.

У кліпе распавядаецца пра тое, як юрыст Ігар Случак, вядомы абаронца беларускай мовы, разбіраецца з тымі, хто яе абражае. Случак выконвае ролю самога сябе, а вось яго апанентаў граюць Станіслаў Шашок і Грыша Ігаркоў — музыкі мінскага гурта «Час Лайна».

У другім куплеце песні «Бацька Ў» рыторыка насамрэч аналагічная той, за якую сам Ігар Случак раней прыцягваў іншых да адказнасці. Аднак пры канцы песні пакаранне, прадугледжанае артыкулам 9.22, чароўным чынам беларусізуе герояў.

Тэкст песні:

1) Случак ішоў па вуліцы дадому
І пабачыў гэтых хлапцоў.
«Якая вашая мова?» —
Запытаў Случак у хлапцоў.

Мова — расейская
Тата — Уладзімір Пуцін.
Мова — расейская
Тата — Уладзімір Пуцін.

2) Усе яны пісалі «Укантакце»,
Што беларуская мова гаўно,
Што беларуская мова памерла
Ужо даўным-даўно.

3) Даволі вясёлую штуку
Зрабіў Случак з тымі хлапцамі…
Прыцягнуў іх па 9-2-2 —
Яны штраф заплацілі рублямі.

Бо:
Мова ў нас беларуская
А бацька — Булак-Балаховіч.
Мова ў нас беларуская
А бацька — Булак-Балаховіч.

Цяпер міліцыя высвятляе, ці сапраўды ў кліпе была абражаная беларуская мова, ці, наадварот, яе такім чынам абараняюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0