У Расіі стварылі і выпрабавалі ўнікальную актыўную зону ядзернага рэактара з рэсурсам на ўвесь жыццёвы цыкл атамных падводных лодак (АПЛ), піша ria.ru.

Актыўная зона — гэта «сэрца» рэактара. Яна змяшчае ядзернае паліва, і менавіта ў цэнтральнай вобласці адбываецца кіраваная ланцуговая рэакцыя.

Распрацоўка прадпрыемства «ОКБМ Афрікантов» азначае, што атамным падводным лодкам не патрэбна будзе перазарадка ядзернага паліва.

Як адзначыў былы камандуючы Паўночным флотам РФ адмірал Вячаслаў Папоў, перазарадку на флоце называюць «аперацыяй нумар адзін» і яна займае больш за месяц. На гэты час баявы склад флоту скарачаецца на адзінку, дадаў Папоў.

«ОКБМ Афрікантов» (Ніжні Ноўгарад) - адно з вядучых прадпрыемстваў расійскай атамнай галіны. Яно ўваходзіць у машынабудаўнічы дывізіён «Расатама» — холдынг «Атомэнергамаш». «ОКБМ Афрікантов» займае вядучыя пазіцыі ў стварэнні рэактарных установак рознага тыпу і прызначэння і актыўных зон ядзерных рэактараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0