Адзін з рэдактараў інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Андрэй Серада забраны на допыт у Следчы камітэт. З офіса следчыя забралі вінчэстары камп'ютараў. Пра гэта паведамілі журналістам у БелаПАН пасля завяршэння ператруса ў рэдакцыі.
Сёння ад раніцы ў БелаПАН і ў офісе інфармацыйнай кампаніі TUT.by адбываюцца ператрусы. Следчы камітэт расследуе абсурдную справу за несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі.