Пенсіянер 1954 года нараджэння і яго былая сужыцелька, якая прыкладна на 20 гадоў маладзейшая за яго, сустрэліся ў горадзе і вырашылі разам правесці час, паведамілі Intex-press ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Мужчына даў жанчыне ключы ад кватэры. Потым яны разам выпівалі. А праз некалькі дзён гаспадар кватэры выявіў, што ў яго прапала пенсійнае пасведчанне. І напісаў заяву ў міліцыю.
Яго сяброўка не стала адмаўляць, што пасведчанне ўзяла яна. Але патлумачыла, што яе мэтай было не само пасведчанне (яго яна выкінула ў сметніцу на вуліцы), а дзесяць даляраў, якія ляжалі ў ім.
Пасведчанне пакуль не знайшлі.
Следчым камітэтам распачата крымінальная справа па артыкуле 378 КК Беларусі «Крадзеж альбо знішчэнне асабістых дакументаў». Ён прадугледжвае пакаранне ад папраўчых работ або штрафу да пазбаўлення волі.