Перад гульнёй Лігі чэмпіёнаў у Баку «Карабах» лічыўся безумоўным фаварытам гульні. Каэфіцыенты на БАТЭ дасягалі 4. Аднак на справе выявілася, што нічога звышнатуральнага азербайджанцы не праявілі.

Фота Волі Афіцэравай.

Фота Волі Афіцэравай.

БАТЭ ў першым тайме больш валодаў ініцыятывай. Адзін раз цудоўны момант упусціў Мірка Іваніч. Адзіны гол быў забіты бліжэй да перапынку. Сігневіч з фланга навесіў у штрафную, а там Станіслаў Драгун застаўся адзін супраць ісландскага брамніка «Карабаха» — 0:1.

У другім тайме гаспадары валодалі перавагай, але забіць так і не здолелі. Некалькі разоў выдатную рэакцыю праявіў брамнік БАТЭ Дзяніс Шчарбіцкі. Такая важная перамога ў гасцях.

Праз тыдзень 14 жніўня матч у адказ пройдзе ў Барысаве. Калі БАТЭ пройдзе ў наступны раўнд, то сустрэнецца за выхад у групавы этап Лігі чэмпіёнаў з галандскім ПСВ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?