Зборнікі змяшчаюць тэставыя заданні, прапанаваныя абітурыентам пры правядзенні цэнтралізаванага тэставання ў 2018 годзе. Да ўсіх заданняў дадзены адказы.
Каштуе адзін зборнік 7 рублёў 80 капеек.
У выданнях пададзеныя ўзоры бланка адказаў — можна патрэніравацца яго запаўняць і пазбегнуць тэхнічных памылак падчас тэставання.
Зборнікі рэкамендуюцца вучням старэйшых класаў, абітурыентам для самастойнай падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэставання 2019 года, а таксама настаўнікам і выкладчыкам.
Ёсць зборнікі па прадметах: англійская мова, беларуская мова, біялогія, сусветная гісторыя (найноўшы час), геаграфія, гісторыя Беларусi, іспанская мова, матэматыка, нямецкая мова, грамадазнаўства, руская мова, фізіка, французская мова, хімія.
РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648