Турыстычны аўтобус і грузавік сутыкнуліся ў Асіповіцкім раёне, паведамляе УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама. Аварыя адбылася 7 жніўня на трасе М5 Мінск-Гомель. «Кіроўца аўтобуса Neoplan, паводле папярэдняй інфармацыі, страціў пільнасць. Адбылося сутыкненне з грузавіком Hyndai, які ў тым жа кірунку ехаў у бок Гомеля», — распавялі ў ДАІ.
Аўтобус рухаўся па маршруце Мінск-Адэса. У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. Грузавік і аўтобус атрымалі пашкоджанні.
Фота: УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама





