Аб цяжарнасці 35-гадовай жонкі Гіра Аляхандра Сільвы піша The Sun.
Для пары дзіця стане першым. Аднак сам Рычард Гір ужо мае 18-гадовага сына ад папярэдняга шлюбу, як і Аляхандра - 5-гадовага сына Альберта.
Рычард і Аляхандра пажаніліся ў маі гэтага года ў Вашынгтоне. Для Гіра гэта трэці шлюб. Ён быў жанаты на Сіндзі Кроўфард, а таксама актрысе Кэры Лоуэл.





