Больш за 147 тысяч бляшанак сапсаваных мясных кансерваў пахавалі па ўказанні службовых асоб буйнога мясакамбіната, што месціцца ў Мінскай вобласці, піша сайт Камітэта дзяржкантролю.
У чэрвені 2017 года ў Салігорскі міжраённы аддзел фінансавых расследаванняў паступіла інфармацыя аб пахаванні вялікай партыі мясных кансерваў, якія сапсаваліся. Следчыя выявілі сапсаваную тушонку, закапаную на глыбіню каля 8 метраў.
Як аказалася, службовыя асобы мясакамбіната прыдумалі, як не адлюстроўваць нястачу прадукцыі і сыравіны. Так, перад гадавой інвентарызацыяй афармляліся фіктыўныя дакументы аб рэалізацыі ў адрас магілёўскай камерцыйнай арганізацыі фактычна знішчанай прадукцыі, а ў наступным выраблялася няўлічаная прадукцыя наўзамен знішчанай.
У дачыненні да службовых асоб мясакамбіната распачатая крымінальная справа за злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі. Шкода ад злачынных дзеянняў ацэненая ў 297 тыс. рублёў.