Прынамсі адзін з пароляў, якім журналісты разнастайных СМІ карысталіся для платнай падпіскі БелТА, належаў органу Адміністрацыі прэзідэнта — газеце «Советская Белоруссія». Пра гэта Еўрарадыё паведаміла дасведчаная крыніца. Па словах крыніцы, паролем карысталася шырокае кола журналістаў на працягу некалькіх гадоў.

Таксама ёсць інфармацыя, што некаторыя з рэдакцыяў цягам апошніх месяцаў атрымалі папярэджанні з БелТА ў сувязі з несанкцыянаваным доступам да сваёй платнай падпіскі.

Дарэчы, цяперашні рэдактар «СБ» Дзмітрый Жук да лютага 2018 года ўзначальваў агенцтва БелТА. Можна меркаваць, што менавіта ў «СБ» узніклі тыя самыя праблемы з доступам да падпіскі, пра якія казала дырэктарка БелТА Ірына Акуловіч. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0