«Віленчукоў і гасцей горада зноў запрашаюць наведаць гару Гедыміна і вежу замка», — гаворыцца ў паведамленні Літоўскага нацыянальнага музея, піша delfi.lt.

Дзякуючы дадатковым мерам бяспекі, тэрыторыя гары будзе адкрытая для наведвання ад 7 да 21 гадзіны.

Гара Гедыміна была закрытая ад 4 лістапада 2017 года для аднаўленчых работ. Ад снежня мінулага года на гары было абвешчана надзвычайнае становішча праз апоўзні.

Агулам на добраўпарадкаванне гары Гедыміна больш чым за два гады было выдаткавана каля 3,7 млн еўра. Падчас аднаўлення на гары правялі археалагічныя даследаванні, былі знойдзеныя парэшткі 17 паўстанцаў Каліноўскага і, магчыма, ён сам і Зыгмунт Серакоўскі.

Археолагі таксама выявілі рэшткі будынка XVI стагоддзя.

Чакаецца, што працы па добраўпарадкаванні будуць завершаныя да 2022 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0