Жоўтыя вазы на гістарычнай балюстрадзе на праспекце Незалежнасці сёлета перафарбоўваць не будуць. Гэта зробяць на 1 мая 2019 года, паведамілі Tut.by ў «Гаррэмаўтадары».

Фото: Станислав Шаршуков, TUT.BY

У маі гэтага года вазы на гістарычнай балюстрадзе ў раёне цырка пафарбавалі ў неўласцівы ім жоўты колер. Адным мінчукам такое рашэнне спадабалася, а іншыя склалі петыцыю супраць. Справа ў тым, што перафарбоўка ваз ў жоўты колер парушыла кампазіцыю праспекта і першапачатковую архітэктурную ідэю.

Таму яшчэ ў маі камітэт архітэктуры Мінгарвыканкама выслаў у «Гаррамаўтадар», на балансе якога знаходзіцца балюстрада, загад на ліквідацыю парушэнняў. «Гаррамаўтадар», у сваю чаргу, звярнуўся па рэкамендацыі ў Міністэрства культуры.

Мінкульт прапанаваў дарагое рашэнне па аднаўленні фарбавальнага слоя, на які ўжо патрацілі бюджэтныя грошы ў гэтым годзе. У тым ліку таму кіраўніцтва горада вырашыла, што да наступнага года вазы чапаць не будуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0